З сённяшняга дня Мінскі трактарны завод узначаліць Фёдар Дамаценка

11 августа 2014
Сёння яго працоўнаму калектыву прадставіў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кабякоў. Раней Фёдар Дамаценка быў памочнікам Прэзідэнта - галоўным інспектарам па Мінску. Але большую частку сваёй кар'еры, (гэта 27 гадоў) прысвяціў Беларускаму аўтамабільнаму заводу. Ён прайшоў шлях ад інжынера-электрыка да намесніка гендырэктара па тэхнічных пытаннях і развіцці БелАЗа.

У прыватнасці, размова ідзе аб новых мадэлях тэхнікі для вырошчвання рысу. Прадукцыя МТЗ прадстаўлена больш як у 80 краінах свету. Паводле слоў экспертаў, неабходна зрабіць стаўку на краіны Афрыкі.