З Расіяй дасягнутая дамоўленасць аб пастаўках прадуктаў харчавання на 2014-ы год

13 августа 2014
Віцэ-прэм'еры Міхаіл Русы і Аркадзь Дварковіч абмеркавалі сёння ў Маскве аб'ёмы і ўмовы экспарту айчыннага харчавання на расійскі рынак. Чакаецца, што рост продажаў беларускіх прадуктаў у Расіі па асобных пазіцыях можа павялічыцца ў паўтара - два разы ў залежнасці ад заявак расійскага боку. Гандаль паміж дзяржавамі будзе весціся ў рамках заканадаўства Мытнага саюза. Гэта датычыцца, у тым ліку, і рээкспарту тавараў з трэціх краін. У найбліжэйшы месяц профільныя міністэрствы вызначаць прыкладныя аб'ёмы паставак на 2015 год, лічбы па 2-ім паўгоддзі 2014-га ўжо называюцца.

Сёння ж беларуская дэлегацыя правяла кансультацыі з прадстаўнікамі тавараправодных сетак і адміністрацый Масквы і Маскоўскай вобласці. У залежнасці ад запатрабаванняў спажыўца айчынныя пастаўшчыкі гатовыя будуць сфарміраваць партфель прапаноў як для сталічнага рэгіёна, так і для перыферыйных абласцей Расіі. На перамовах падкрэслівалася, што супрацоўніцтва і далей будзе весціся на падставе падпісаных міжнародных дамоў, і ў рамках адзінай аграрнай палітыкі дзвюх краін.