З новага года ў Беларусі запрацаваў мараторый на ўвядзенне новых збораў і павышэнне падатковых ставак

1 января 2018

Ён будзе да 2020-га - гэта прадугледжана Дэкрэтам "Аб развіцці прадпрымальніцтва", шматлікія нормы якога сталі дзейнічаць з 1 студзеня. Змена падатковых ставак магчыма толькі ў рамках індэксацыі.

А яна робіцца з улікам інфляцыі, заявіў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка ў навагоднім "Галоўным эфіры". Таму не варта асцерагацца, што падаткі істотна вырастуць. Велічыня падатковых ставак павялічыцца прапарцыянальна росту цэн.

Ужо ў студзені ўрад сфарміруе спецыяльную групу і пачне маштабную перапрацоўку Падатковага кодэкса.