З новага года магазіны д'юці-фры пачалі працаваць па-новаму

3 января 2017

Па ўказанні Еўрасаюза з Акцызнага закона Літвы ліквідавалі палажэнне аб ільготах на тавары, якія прадаюць у магазінах бяспошліннага гандлю на аўтамабільных пагранпераходах. Зараз танней цыгарэты і алкаголь нельга  купіць не толькі вандроўнікам з Літвы, але і з любой іншай краіны Еўрасаюза, у тым ліку Польшчы.  Як зменіцца цэннік на гэтыя тавары – даведвалася Вераніка Бута. 
Д'юці-фры добра вядомыя тым, хто шмат падарожнічае. У першую чаргу, дзякуючы нізкім цэнам. У гэтых магазінах тавар не абкладаецца ніякімі падаткамі, не закладваюць у кошт і некаторыя мясцовыя акцызы, а гэта істотная эканомія. Больш дакладна, была эканоміяй. З 1 студзеня 2017 д'юці-фры   працуюць па-новаму.
Дырэктыву прынялі яшчэ ў 2008 г., але ўступіў у сілу дакумент з 2017 года.   Г.з. падрыхтавацца ў бізнесу час быў.  Змяненні ў правілах продажу падакцызных тавараў закранулі толькі магазіны д'юці-фры ў наземных пунктах пропуску - пры выездзе за межы ЕС, напрыклад, едучы ў Беларусь. Прэферэнцыі на гэтыя тавары засталіся толькі ў аэрапортах і марскіх партах. Без змяненняў працуюць і магазіны на нашым боку.
Большую частку прыбытку д'юці-фры прыносілі алкаголь і цыгарэты. А з 1 студзеня 2017 года акцызныя тавары ў магазінах бяспошліннага гандлю на ўезд у нашу краіну будуць прадавацца толькі з надбаўкамі, што можа скараціць попыт на гэтую прадукцыю і для некаторых з іх нават стаць падставай для закрыцця. А вось працаваць або не ў 2017 годзе кожны магазін д'юці-фры будзе вырашаць самастойна, зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці.
Яшчэ раз падкрэслю, новаўвядзенні не забараняюць магазінам д'юці-фры гандляваць спіртным і цыгарэтамі, аднак цэннік на іх вырасце.
У Інтэрнэце ўжо падлічылі нават на колькі…  Так, сёлета акцыз на слабаалкагольныя напоі ў магазінах д'юці-фры роўны амаль 33,5 еўра за 100 літраў, а на моцныя - 84. Г.з., за літр  віна або, скажам, піва прыйдзецца заплаціць больш на 33 еврацэнты, а вось, напрыклад, за напоі з градусам больш моцным - амаль на еўра.
З іншых папулярных тавараў (акрамя алкаголю і цыгарэт) без змяненняў застануцца цэннікі на парфумерыю вядомых брэндаў і кандытарскія вырабы. Зрэшты, рост цэн у д'юці-фры на ўездзе ў Беларусь заўважаць не ўсе падарожнікі. Дагэтуль кошт тавараў там быў значна вышэйшы, чым на нашым боку. Таму прыярытэт аддаваўся беларускім магазінам.
Як такое новаўвядзенне адаб'ецца на працы д'юці-фры, пакуль сказаць ніхто не можа, нават уладальнікі магазінаў. Некаторыя робяць спробу кампенсаваць страты ад адмены льгот запускам анлайн-магазінаў.
У любым выпадку на мяжы нагадалі, не важна, дзе набыты тавар, нормы застаюцца для ўсіх ранейшымі.
І ўсяго адзін літр, калі вы падарожнічаеце раз на тыдзень або часцей. Падаражэнне тавараў, падкрэслілі ў Мытным камітэце, не падстава спрашчаць надгляд аўтамабіляў. Правяраць па-ранейшаму будуць дэталёва.