С.Налівайка: "Змен падатковай сістэмы ў Беларусі ў наступным годзе не будзе"

7 Кастрычніка 2019

Змен падатковай сістэмы ў Беларусі ў наступным годзе не будзе. Аб гэтым у "Галоўным эфіры" заявіў міністр па падатках і зборах. Сяргей Налівайка падкрэсліў, стаўкі па плацяжах не паменшацца і не павялічацца. Выконваецца трохгадовы мараторый да 2021 года, прыняты  з уступленнем  у сілу новага Падатковага кодэкса. Зараз асаблівая ўвага надаецца анлайн-абслугоўванню кліентаў. І лік карыстальнікаў электронных сэрвісаў расце. 

Таксама ў 5 разоў вырасла актыўнасць карыстальнікаў у параўнанні з мінулым годам. І такая дынаміка захаваецца, упэўненыя ў Міністэрстве па падатках і зборах.