З хвіліны маўчання пачалося сёння пасяджэнне юбілейнага, 10-га, Савета дзелавога супрацоўніцтва ў Санкт-Пецярбургу. Спачуванне расійскаму народу ў сувязі з трагедыяй выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.
Сярод ключавых тэм, якія абмяркоўваліся сёння на Савеце дзелавога супрацоўніцтва, будаўніцтва і прамысловая кааперацыя. Андрэй Кабякоў таксама адзначыў, што Беларусь гатовая ўдзельнічаць у развіцці электробусных пасажырскіх маршрутаў у Санкт-Пецярбургу. Па выніках падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў. Гэта тычыцца паставак харчовых тавараў з Беларусі ў Санкт-Пецярбург, а таксама ўзаемадзеяння ў галіне навукі і аховы здароўя.













