С. Гунько: Санкцыі стымулююць Беларусь шукаць альтэрнатыўныя шляхі развіцця

21 сентября 2021
Санкцыі стымулююць Беларусь шукаць альтэрнатыўныя шляхі развіцця. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра прамысловасці. Сяргей Гунько адзначыў, што ва ўмовах эканамічнага націску і пры няпростай эпідсітуацыі ў галіне захоўваецца станоўчая дынаміка. Павялічаны экспарт у краіны далёкага замежжа, Расію, Еўропу і Амерыку. Летась рэалізаваныя кантракты на пастаўку нашай прадукцыі ў Зімбабвэ. Рынак краін Афрыкі застаецца адным з перспектыўных. 

За студзень-чэрвень прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі склаў 975 мільярдаў рублёў, рост больш як у 2 разы да адпаведнага ўзроўню 2020 года.