Са снежня бюджэтнікі могуць разлічваць на павелічэнне зарплат

9 ноября 2017

З улікам вышэйназваных тэндэнцый зарплаты бюджэтнікаў вырастуць ужо з 1 снежня. Урад гатовы ліквідаваць утоеную занятасць і знаходзіць выхад з пенсіённых пастак для тых, каму не хапае страхавога стажу для атрымання пенсій. Усе падрабязнасці абмеркаванняў у Авальнай зале ў нашага карэспандэнта Святланы Лук’янюк.

Шэраг заяў сёння ў Палаце прадстаўнікоў прагучаў ад Мінпрацы. Са снежня на павелічэнне зарплат могуць разлічваць бюджэтнікі. У сярэднім павышэнне чакаецца ў раёне 7 %.

Стымуляваць жа на пошук працы плануюць абноўленай версіяй Дэкрэта № 3 "Аб сацыяльным утрыманстве". Зараз дакумент у Адміністрацыі Прэзідэнта. І адна з мэт, гаворыць міністр, ліквідацыя ўтоенай занятасці.

Ірына Касцевіч, Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі:

"Тое, што не плануюць разглядаць, дык гэта куплю страхавога стажу. Такім шляхам пайшлі ва Украіне. Там можна даплаціць за пяць гадоў, якія адсутнічаюць. Сёння гэтыя пытанні ўзнімалі пры прыняцці паправак у законапраект "Аб пенсіённым забеспячэнні". Сутнасць у скарачэнні мінімальнага страхавога стажу. Але пакуль зняць усе пытанні не атрымалася. На некаторых настойваюць дэпутаты пры падрыхтоўцы да другога чытання. Напрыклад, наконт прадпрыемстваў са шкоднымі ўмовамі працы".

У першым чытанні сёння дэпутаты галасавалі і за дапаўненні ў Банкаўскі кодэкс. Паралельна Нацбанк назваў новыя падыходы па налічэнні працэнтаў па крэдытах. Альбо яны фіксаваныя, альбо замацаваныя за стаўкай рэфінансавання. Пры гэтым забаронена змяняць гэтыя працэнты банкам самастойна.

Ужо на наступным тыдні ў Палаце прадстаўнікоў пройдзе нулявое чытанне бюджэту на наступны год. Гэта дэталёвае абмеркаванне выдаткаў і даходаў з запрашэннем міністраў і ўсяго дэпутацкага корпуса. Такі разгляд заўсёды да вынясення галоўнага фінансавага дакумента ў Авальную залу на галасаванне.

Сёння тут падтрымалі пагадненне па хуткім шляху з Еўропы ў Азію. Яго змацавалі подпісамі ў маі ў Пекіне. А сёння далі зялёнае святло дэпутаты. Лагістыка, нягледзячы на адлегласць, стане прасцейшай: грузы будуць афармляць хутчэй, як і прапускаць цераз мытню, змогуць іх часова і захоўваць на складах. А гэта вялізны плюс для маршруту, запатрабаванасць якога расце.

У прыярытэце развіццё міжнародных грузаперавозак і супрацоўніцтва па канцэпцыі будаўніцтва "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху".