З акцэнтам на эканоміку і інвестыцыі. Канферэнцыя групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ ў Мінску

28 апреля 2019

У Мінск прыбываюць удзельнікі ІІ Міжнароднай парламенцкай канферэнцыі групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ "Адзін пояс і адзін шлях". Яе ўдзельнікамі стануць парламентарыі і прадстаўнікі дзелавых колаў з Аўстрыі, Азербайджана, Італіі, Кыргызстана, а таксама Манголіі, Расіі, Сербіі, Турцыі і Швейцарыі. Мэта форуму - максімальна поўна паказаць эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял Беларусі як важнага звяна эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца заўтра.