З 2015 года ўсё шматкватэрнае жыллё стане энергазахавальным

16 мая 2013
Энергаэфектыўнасць і мадэрнізацыя - галоўны лейтматыў цяперашняга Беларускага прамысловага форуму. Апроч дэманстрацыі найноўшых тэхналогій у сферах прамысловасці, энергетыкі, будаўніцтва, гарадской і жыллёва-камунальнай гаспадаркі чатырохдзённая сустрэча ператварылася яшчэ і ў пляцоўку для абмеркаванняў новых праектаў. Сёння ў рамках  спецыялізаванага сімпозіума прайшла прэзентацыя    энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных тэхналогій і абсталявання.