З 19 па 22 красавіка пройдуць Дні Мінска ў Будапешце

11 апреля 2018

Сталіцы Беларусі і Венгрыі выйшлі на новы ўзровень гандлёва-эканамічных і культурных адносін. З 19 па 22 красавіка пройдуць Дні Мінска ў Будапешце. Сваю прадукцыю прэзентуюць харчовыя прадпрыемствы, Мінскі гарадскі тэхнапарк, аб'екты турыстычнай галіны.

Чакаюцца перамовы мэраў двух гарадоў - Андрэя Шорца і Іштвана Тарлаша. Акрамя таго, плануецца наладзіць кантакты з трыццаццю венгерскімі кампаніямі.

Мінск і Будапешт пашыраюць супрацоўніцтва і ў транспартнай сферы. Плануецца, што венгерскія спецыялісты наведаюць Белкамунмаш, каб разгледзець магчымасць стварэння сумеснага прадпрыемства.