Рыбгасы Мінскай вобласці сёлета плануюць выгадаваць 90 тон фарэлі і 50 тон асятровых

30 апреля 2019

А вось вадаёмных - карпа, шчупака, карася і амура - прыкладна ў пяць разоў больш. Рыбгасы актыўна вырошчваюць і каштоўныя віды рыб. У рэгіёне ўжо стварылі статак сіговых. Хутка плануюць зарыбляць вадаёмы. Таксама ў Чэрвеньскім раёне рыбгас запусціў вытворчасць язёў. А ў Лагойскім наладзілі поўны цыкл вытворчасці фарэлі, якую вырошчваюць у крынічнай вадзе.
Самым папулярным для вырошчвання застаецца карп - больш за 80% агульнай вытворчасці.