Рыбгасы Мінскай вобласці нарошчваюць вытворчасць цэнных парод рыб

22 октября 2019
Фарэль, асётр і весланос. Рыбгасы Мінскай вобласці нарошчваюць вытворчасць цэнных парод рыб. У рыбгасе "Альба" сёлета плануюць вырасціць амаль 90 тон фарэлі. Гадуюць рыбу ў спецыяльных устаноўках. За год 13-грамовы малёк вырастае да кілаграма. Пакуль у гаспадарцы толькі адзін крыты басейн, аднак у наступным годзе плануюць пабудаваць яшчэ два. У выніку штогадовы ўлоў фарэлі павысіцца да 260-ці тон.

Яшчэ адзін перспектыўны рыбны напрамак - вырошчванне асятровых. У рыбгасе "Волма"  прэснаводнымі  пачалі займацца яшчэ 5 гадоў таму. Штогод на прылаўкі беларускіх магазінаў  пастаўляюць  каля 30-ці тон рыбы.

У рыбгасе наладжаны поўны цыкл па вырошчвання  асятрыны. З ікрынак атрымліваюць малькоў, якіх далей перасяляюць у басейны. Усяго ж у цэнтральным рэгіёне вырошчваннем цэнных парод рыбы займаюцца пяць гаспадарак.