Шэраг актуальных пытанняў абмеркавалі на нарадзе Прэзідэнта Беларусі з кіраўніцтвам Саўміна

13 января 2022

Ад сістэмы закупак і кіравання жыллёвым фондам да фінансавай граматнасці беларусаў. Першая сёлета нарада Прэзідэнта з кіраўніцтвам урада шматпланавая.

Нарада з кіраўніцтвам Саўміна

Галоўнае, каб прапанаваныя навацыі змаглі вырашыць праблемы, што існуюць. Так, каб выключыць нядобрасумленнае пасрэдніцтва, шэрыя схемы і ўдасканаліць сістэму закупак (на гэта неаднаразова зважаў кіраўнік дзяржавы), урадам падрыхтаваны адпаведны праект указа. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, важна забяспечыць бесперабойнасць працы прадпрыемстваў з адначасовай эканоміяй (а яна можа быць істотнай!). Падыходы, якія прапануюцца, дазволяць у першы ж год іх дзеяння сэканоміць для бюджэту каля мільярда рублёў. Па кожнай навацыі прайшлі дасканала.

Праект указа ў цэлым адобраны кіраўніком дзяржавы, засталося дапрацаваць некалькі тэхнічных нюансаў. Да канца лютага дакумент павінен быць унесены на подпіс Прэзідэнту.

На ўзроўні Прэзідэнта вярнуліся да пытання стварэння Міністэрства лічбавага развіцця і сувязі

Вярнуліся на нарадзе і да пытання стварэння Міністэрства лічбавага развіцця і сувязі. Прапаноўваецца яго адкрыць на базе цяперашняга Мінсувязі. Важна, каб лічбавая сфера не толькі паляпшала побыт беларусаў, але і павышала іх дабрабыт праз высокаэфектыўныя вытворчасці.

Падрыхтаваны праект указа аб узмацненні адказнасці старшынь праўленняў таварыстваў уласнікаў жылля

Да вырашэння яшчэ аднаго пытання падвялі падзеі 2020 года. Падрыхтаваны праект указа аб узмацненні адказнасці старшынь праўленняў таварыстваў уласнікаў жылля за эксплуатацыю і захаванасць агульнай маёмасці.

Дапамогуць беларусам разабрацца ў сучасных эканамічных тэндэнцыях, інвестыцыйных інструментах і крэдытаванні. Задача дзяржавы - сфарміраваць дзейсны інстытут кансультавання і такім чынам павысіць узровень фінансавай граматнасці насельніцтва.