Кіраўніцтва Мінскай вобласці падпісала пагадненні з кітайскім горадам Чунцін

29 марта 2019

Слуцкі сыраробны камбінат і Маладзечанская мясная кампанія трапілі ў вялікі фінансавы паток новага Шаўковага шляху. Пагадненні аб пастаўках прадукцыі гэтых кампаній ў Паднябесную былі дасягнуты падчас афіцыйнага візіту кіраўніцтва Мінскай вобласці ў кітайскі горад Чунцін. Пры гэтым пастаўкі мяса будуць ажыццяўляць без пасрэднікаў. У самым вялікім горадзе свету Чунціне адкрылася прадстаўніцтва маладзечанскай кампаніі.

Два гады таму Мінская вобласць і кітайскі Чунцін сталі пабрацімамі. У планах сумесныя праекты і ў культурна-турыстычнай сферы.