Кіраўніцтва горада Чунцін прапанавала пабудаваць у Мінску цэнтр размеркавання тавараў

13 июля 2018

Будаўніцтва сучаснага цэнтра размеркавання тавараў - яшчэ адзін перспектыўны сумесны праект, які кіраўніцтва горада Чунцін прапанавала падчас перамоў з губернатарам Мінскай вобласці. Цэнтральны рэгіён можа стаць лагістычным вузлом для кітайскіх тавараў у Еўропу. Ужо заўтра ў Мінскую вобласць прыбудзе першы чыгуначны састаў з Чунціна - 41 кантэйнер з высокатэхналагічнымі таварамі і адзеннем.

Тан Лянчжы, мэр г. Чунцін (Кітай): "Гэта мой першы афіцыйны візіт на пасадзе мэра, і я рад, што адразу наведаў Мінскую вобласць. Чунцін з'яўляецца горадам-пабрацімам. Мы разглядаем цэнтральны рэгіён Беларусі як магутны цэнтр развіцця высокіх тэхналогій, сельскай гаспадаркі і турызму. Упэўнены, што кітайскім турыстам тут будзе не менш цікава, чым бізнесменам".

Анатоль Ісачэнка, старшыня Мінаблвыканкама: "Ужо ўсе прадпрыемствы Мінскай вобласці маюць дазваленне пастаўляць сваю прадукцыю ў Кітай. У прыватнасці, атрымалі адпаведныя дазволы па ялавічыне і па птушцы. Шырэй прадставім нашу вобласць у Шанхаі ў лістападзе гэтага года, дзе пакажам наш эканамічны патэнцыял".

Горад Чунцін - адзін з аўтамабільных цэнтраў Кітая. За год тут выпускаюць амаль 3 мільёны аўтамабіляў. Аднак нават пры такіх паказчыках мясцовыя прадпрыемствы нярэдка аддаюць перавагу беларускай тэхніцы - Мінская вобласць пастаўляе сюды жодзінскія БелАЗы.