Кіраўнікі арганізацый кітайскай народнай медыцыны горада Чунцін з візітам у Мінскай вобласці

6 ноября 2019
На сённяшняй сустрэчы ва ўпраўленні аховы здароўя аблвыканкама падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве. Абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння ў сферы кітайскай традыцыйнай медыцыны, адкрыццё ў цэнтральным рэгіёне сумесных клінік, а таксама абмен спецыялістамі. Прадстаўнікі дэлегацыі высока ацанілі ўзровень падрыхтоўкі нашых медыкаў.

Дэлегацыю чакаюць і экскурсіі. Акрамя медыцынскіх устаноў госці з Чунціня наведаюць Нясвіж.