Рубрыка Капітал

13 июня 2013

За апошнія два дні мінчане выпілі больш за 15 тысяч літраў натуральнага квасу. Продажы выраслі ў тры разы. Абумоўлена гэта нядаўнім з'яўленнем напою. Бочкі з'явіліся ў горадзе менш як два тыдні таму. Колькі каштуе шклянка самага папулярнага летняга напою? І як школьніку зарабіць на продажы квасу?


Гэтыя і іншыя тэмы наш эканамічны аглядальнік Якаў Бута раскрые ў рубрыцы Капітал. Прадаўцу марожанага ў Сцяпянцы прапануюць 1,5 мільёна. На гэтую вакансію гатовыя ўзяць нават школьніка. Нядрэнная падпрацоўка на час канікул. Дзе яшчэ можна зарабіць старшакласнікам і студэнтам?


Студэнтаў не супраць узяць у кур'еры: напрыклад, адна з кампаній шукае работнікаў па дастаўцы малагабарытных тавараў па Мінску, прычым як з асабістым аўтамабілем, так і пешых. Зарплата - 6 мільёнаў рублёў. Яшчэ цікавая сезонная праца - агент па маніторынгу коштаў. У задачу ўваходзіць збор інфармацыі па цэнах, асартыменце тавараў у магазінах, якія канкурыруюць. Аплата - 75 тысяч за адно заданне. Бармэну ў адным з рэстаранаў сталіцы абяцаюць амаль тры мільёны рублёў. Графік працы двое праз двое з апоўдня да апоўначы. Вопыт працы не патрабуецца. Афіцыянтам у тым жа рэстаране прапануюць суму паменш - два з паловай мільёны рублёў.


Сезонныя пункты грамадскага харчавання шукаюць і некваліфікаваную працоўную сілу - у прыватнасці, кухонных рабочых і мыйшчыкаў посуду з заробкам каля двух мільёнаў.


За апошнія два дні мінчане выпілі больш за 15 тысяч літраў натуральнага квасу. Продажы выраслі ў тры разы. Абумоўлена гэта нядаўнім з'яўленнем напою. Бочкі з'явіліся ў горадзе менш за два тыдні таму. Квас прадаюць ва ўсіх раёнах сталіцы. Усяго ў гэтым годзе арганізавана 125 пунктаў па продажы напою. Гэта на некалькі больш, чым у мінулым. Узмацняецца і кантроль за выкананнем санітарных нормаў. Перад запаўненнем бочкі праходзяць тры этапы чысткі: аўтаматычную мыйку вадой, дэзінфекцыю і апалоскванне. Прадаецца квас не болей, чым за двое сутак.


У Мінску з'явяцца новыя жыроўкі з падрабязнай расшыфроўкай графы Тэхабслугоўванне. У табліцы - больш за дзясятак пазіцый. Сярод іх - ўборка тэрыторыі, асвятленне месцаў агульнага карыстання, тэхнічнае абслугоўванне інжынерных сістэм. Гэтак жа ў дэталізаваным спісе - абслугоўванне смеццеправода, знішчэнне грызуноў і насякомых. Зроблена гэта, паводле слоў уладаў, каб мы больш дакладна разумелі, за што менавіта плацім.