Выпрабавана на сяле. Сады

15 января 2018

Не хобі, а крыніца прыбытку. Аграрыі Гродзенскай вобласці паспрабавалі пладаводства. Сельгаскааператыў імя Крамко шмат гадоў зарабляў на вытворчасці мяса і малака. У якасці эксперыменту заклалі сад. Аказалася выгадна. Пра перспектыўную бізнес-стратэгію - Дзмітрый Смірноў.

"Абрыкосавы", "Вербны", "Антэй". Больш за сорак гатункаў яблыкаў - ранніх і позніх, а яшчэ груша, алыча, вішня і ягадныя кусты. Сад у сельгаскааператыве імя Крамко заклалі амаль 30 гадоў таму. Сёння ўраджай збіраюць з плошчы 300 гектараў.

Ураджай яблыкаў - тры тысячы тон. Гродзенскае прадпрыемства сярод першых пастаўшчыкоў садавіны ў краіне. Таварны плод закладваюць на захоўванне і прадаюць да самай вясны. Не страціць вітамінавы зарад беларускага наліўнога дазваляюць сучасныя сховішчы. Іх мадэрнізавалі некалькі гадоў таму.

Частку гэтых яблыкаў збіраюць і рыхтуюць да транспартавання ў камеры са спецыяльным мікракліматам для працяглага захоўвання. З іншых жа зробяць натуральны сок.

Адыходы ў прыбыткі. З ападу садоўнікі робяць сок. Пад вытворчасць пераабсталявалі стары карамельны цэх.

"Прыбытак можна атрымаць нават з ападу"

У лінейцы сокаў - дзясятак найменняў. Рэцэптуру ўзбагачаюць парэчкамі, чарэшняй і суніцамі. Ягада таксама ўласнай вытворчасці. Ёсць і гадавальнік, дзе штогод вырошчваюць 25 000 саджанцаў. Яны патрэбныя для абнаўлення саду. Прычым стаўку на гатункі беларускай селекцыі робіць большасць вытворцаў садавіны ў краіне.

"Мы выкарыстоўваем пасадачны матэрыял айчыннай вытворчасці".

Перавагі саду інтэнсіўнага тыпу:

- дрэвы трымаюць крону

- вялікая ўраджайнасць

- дэсертны смак яблыка

- высокі тэрмін захоўвання яблыка.

Спецыялісты сцвярджаюць: будучыня пладаводства - за садамі інтэнсіўнага тыпу. Так, селекцыя і новыя тэхналогіі дапамаглі беларускім аграрыям усяго за сем гадоў павялічыць ураджай пладоў і ягад у тры разы. Таму сёння наш яблык не толькі паспяхова прадаецца ў беларускіх магазінах, але і выклікае цікавасць у рытэйлераў іншых краін.

У гаспадарцы імя Крамко сочаць за рынкам. Ёсць попыт на хатнія прадукты, значыць, робяць саленні і квашанні. Перапрацоўваць гародніну дазваляе ўсё той жа цэх сокаў. Акрамя вытворчасці, прадпрыемства развівае і ўласную гандлёвую сетку.