Расійскі рынак застаецца прыярытэтным для беларускай малочнай прадукцыі

13 февраля 2014

Расійскі рынак застаецца прыярытэтным для беларускай малочнай прадукцыі. У Маскве прайшла прэзентацыя вядучай айчыннай кампаніі ў вытворчасці дзіцячага харчавання.


Максім Кароткін вывучыў попыт. Кожны вечар невялікі магазін беларускіх прадуктаў на поўначы Масквы перажывае наплыў пакупнікоў.


Малако ўсіх відаў, кефір, тварог, ёгурт і сыры на прылаўках не затрымліваюцца. Тавар даволі прыбытковы, хоць на маскоўскія меркі не самы дарагі. Затое самы прымальны ў суаднясенні кошт/якасць.


Для таго каб купіць у Маскве беларускае малако, зусім не абавязкова шукаць фірмовы магазін беларускіх прадуктаў. Досыць зайсці ў любы гастраном у спальным раёне, і ў ім абавязкова будуць 1-2 брэнды малака або смятаны з Беларусі. Прычым патэнцыял для нарошчвання экспарту гэтай прадукцыі даволі сур'ёзны. На днях нават былы галоўны санітарны ўрач Расіі Генадзь Анішчанка заявіў, што сярэдні расіянін недапівае да 100 літраў малака за год!


Асобным радком у экспарце беларускай малочнай прадукцыі ідзе дзіцячае харчаванне. Вядучая беларуская кампанія ў гэтай галіне прэзентавала свой брэнд у Маскве і анансавала з'яўленне новай лінейкі прадуктаў для дзяцей.


Варта чакаць, што новы прадукт расійскі спажывец успрыме пазітыўна, прадукцыя беларусаў даўно вядомая на рынку.


Паміж тым, менавіта попыт расіянаў забяспечвае рост паставак беларускага малака ва ўсходнім кірунку. Толькі летась суседзі купілі больш за 800 000 тон малочных прадуктаў з Беларусі. Гэта +10% да ўзроўню 2012.