Расійская чыгунка зацікаўленая ў беларускіх таварах

7 августа 2014
У Маскве прайшла нарада, на якой прадстаўнікі Расійскай чыгункі растлумачылі беларускім вытворцам умовы, на якіх можна ўвайсці ў сістэму дзяржзакупак расійскай кампаніі. Больш як тры дзясяткі прадпрыемстваў Беларусі гатовыя ўдзельнічаць у конкурсе, і шэраг тавараў ужо зацікавіў расійскіх чыгуначнікаў.

Чакаецца, што ў конкурсе на ўваходжанне ў сістэму дзяржзакупак Расійскай чыгункі прымуць удзел беларускія прадпрыемствы машынабудавання, лёгкай і харчовай прамысловасці.