Расійскія прадпрыемствы завінаваціліся беларускім больш як $2 млрд.

9 декабря 2019
Расійскія прадпрыемствы павінны беларускім  больш як 2 мільярды долараў. А пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць - больш як 145 мільёнаў долараў. Сёння ў Маскве прайшла нарада з кіраўнікамі беларускіх кампаній, якія працуюць на тэрыторыі Расіі. Асноўная тэма - дапамагчы экспарцёрам  ліквідаваць дэбіторскую запазычанасць. 

Аляксандр Канюк, Генеральны пракурор Беларусі: "Заяўлена больш як 400 іскаў на суму больш як $130 млн. Нам удалося вярнуць у таварна-гаспадарчы абарот дзяржавы больш як $100 млн. Мы спынілі працэс стварэння так званых ашуканскіх структур. Яны ўжо ведаюць, што гэтым займаюцца праваахоўныя органы, таму гаспадарчыя суб'екты больш не рызыкуюць. За гэты час узбуджана больш як 100 крымінальных спраў. Найболей сур'ёзная запазычанасць застаецца перад прадпрыемствамі Мінпрама Беларусі і канцэрна "Белнафтахім".

Каб застрахавацца ад ашуканскіх схем, Генпракуратура сумесна з пасольствам Беларусі ў Расіі стварыла спецыяльную базу, дзе можна будзе правяраць надзейнасць патэнцыяльных расійскіх партнёраў.