Расійскія кампаніі будуць пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі

24 марта 2020
Пра гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр. Раней нафтавыя кампаніі Саюзнай дзяржавы адмаўляліся перапампоўваць рэсурсы ў Беларусь па трубаправодзе "Дружба" без узнагароды. Яе сума была ўстаноўлена на ўзроўні 11,7 долара за тону сыравіны. Зараз такія патрабаванні знятыя.

Сяргей Румас, Прэм’ер-міністр Беларусі: “З гэтай прэміі 11,7 долара 7 долараў  зніжаюць кампаніі. Г.з. кампаніі будуць пастаўляць з прэміяй 4,7 долара. Вось гэтыя 4,7 долара будуць урэгуляваны міжбюджэтнымі разлікамі. Г.з. урад Расійскай Федэрацыі возьме гэтыя 4,7 долара на сябе”.

Афіцыйны Мінск яшчэ з канца мінулага года вёў перамовы з Масквой аб пастаўках нафты на беларускія НПЗ без прэміі. Дамовіцца бакі змаглі толькі ў мінулыя выхадныя. Зараз наша краіна рыхтуецца да заключэння новых доўгатэрміновых кантрактаў з расійскімі кампаніямі. Як адзначыў  Сяргей Румас, Беларусь будзе выбіраць толькі тых партнёраў, якія прапануюць лепшыя ўмовы па пастаўцы сыравіны.