Расія выплаціць Беларусі $15 за кожны неліквідны бараль нафты

25 февраля 2020
15$  за кожны брудны бараль: Беларусь падпісала пратакол аб кампенсацыі сродкаў за неліквідныя нафтапрадукты, што паступілі раней у нашу краіну з Расіі. Нагадаем, на перапрацоўку ў Мазыр і Наваполацк было пастаўлена больш чым 5 млн тон няякаснай, хлараванай нафты, што прывяло да паломак дарагога абсталявання і скарачэння беларускага экспарту на $2 млрд. Сёння беларускія НПЗ працуюць толькі на палову магутнасці. Пакуль гэтага дастаткова, каб забяспечваць патрэбнасці ўнутранага рынку. А ўжо ў сакавіку наша краіна плануе часткова аднавіць пастаўкі праз паўднёвы напрамак па нафтаправодзе Адэса - Броды.