Расія паставіць у Беларусь 11,5 мільёна тон нафты

22 декабря 2013

Напярэдадні стала вядома, што ў першым паўгоддзі 2014 Расія паставіць у Беларусь 11,5 мільёна тон нафты. Гэта роўна палова ад неабходнага нашай краіне гадавога аб'ёму. Такая дамоўленасць дасягнута ў Маскве на перамовах першага віцэ-прэм'ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі і віцэ-прэм'ера Расіі Аркадзя Дварковіча. Да канца гэтага года бакі гатовыя таксама падпісаць балансы па пастаўках вугалю, электраэнергіі і газу.