Расія дапаможа Казахстану завяршыць перамовы па ўступленні ў СГА

26 февраля 2014
З такой інфармацыяй выступіла Мінэканамразвіцця Расійскай Федэрацыі. Там жа нагадалі, што пакуль усе краіны Мытнага саюза не ўступяць у СГА, сам саюз не можа быць туды прыняты. Але ў поўнай меры станоўчы эфект для эканомікі выявіцца менавіта тады, калі да СГА далучацца асноўныя партнёры Расіі - Беларусь і Казахстан, кожны са сваёй гандлёвай стратэгіяй.

Далей Андрэй Лапцёнак.

Не толькі ў рамках Мытнага саюза, не толькі ў межах граніц Адзінай эканамічнай прасторы або Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Канкурэнцыя настолькі высокая, што Беларусі ўжо зараз неабходна вызначыць свае нішы на глабальным рынку. Больш за год наша краіна дэ-факта жыве з адкрытымі межамі, дэ-юрэ не з'яўляючыся ўдзельніцай Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Прайшоўшы ўвесь шлях да СГА фактычна ў фарватары Расіі, і Беларусь, і Казахстан сёння вымушаны карэктаваць стратэгію на ўступленне.

Павел Лашчанка, сустаршыня Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў Беларусі: Расія зараз атрымала ўсе неабходныя дывідэнды і прэферэнцыі як член СГА, а мы, Беларусь і Казахстан, прынялі на сябе апрыёры абавязацельствы, якія на сябе ўзяла Расія. Гэта зараз значна тармозіць працэс як для Казахстана, так і для Беларусі, таму што ніжэй за гэтыя абавязацельствы на больш ліберальныя абавязацельствы мы не можам пайсці ў перамовах з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй.

Тады як скарыстацца перавагай СГА? Пошук і наяўнасць свайго козыра ў рукаве ўсё часцей становіцца прадметам абмеркавання ў асяроддзі экспертаў. Бо ў кампаніі трох Беларусь адзіная не мае нафты і газу і не можа дазволіць эксперыментаў з эканомікай.

Аляксандр Разуваеў, дырэктар аналітычнага дэпартамента Альпары (Расія): Ядро эканомікі Расіі, ядро эканомікі Казахстана складае нафтагазавы сектар. Нафтагазавы бізнес не рэгулюецца нормамі СГА. Таму з нашага пункта погляду працэс уступлення ў СГА некалькі балючы, але ў доўгатэрміновым плане пазітыўны і будзе спрыяць інтэграцыі ўсіх эканомік ТС у сусветную эканоміку. Гэта ў перспектыве адназначна плюс.

Не чакаючы афіцыйнага ўступлення ў СГА, наша лепшая прапанова - сельская гаспадарка. Тым больш АПК наогул адна з самых прыбытковых сфер. І тут яшчэ адзін аргумент - беларускі перадавы вопыт мадэрнізацыі ў гэтай сферы партнёры па ЕЭП пераймаюць як пад капірку. А значыць, нарошчваючы і далей тэхналогіі, экспансіі капіталу з Расіі і Казахстана можна не баяцца.

Сяргей Дубкоў, намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі: У нас сур'ёзныя эканамічныя сувязі з гэтымі краінамі. Вось тут трэба быць канкурэнтаздольнымі, ствараць рабочыя месцы і падаткаабкладальную базу на тэрыторыі нашай краіны. А з улікам таго, што Расія ў СГА, Казахстан практычна ў СГА, для нас гэта проста прызнанне факта ў рамках ужо ўзятых на сябе абавязацельстваў. І мы да гэтага рэальна рыхтуемся.

Свае перавагі ў адкрытасці бачыць і беларускі IT-сектар. Патэнцыяльны рынак збыту павялічваецца, павялічваецца і прапанова. Нашы тут цалкам здольныя змагацца за самавітую долю агульнага рынку Мытнага саюза. Відавочна, што з далёкім прыцэлам на СГА.

На жаль, але сёння толькі малая частка прадпрыемстваў правяла патэнтавую абарону сваёй прадукцыі, яшчэ многім трэба будзе абнавіць вытворчасць, пралічыць свае выгады і страты ўжо найбліжэйшай перспектывы.


З 1 студзеня 2015 года эканомікі Беларусі, Казахстана і Расіі стануць адзіным цэлым з пункта погляду глабальнага свету. Уступленне гэтых эканомік у СГА будзе ўсяго толькі завяршэннем дадзенага працэсу.