Расія перастала пастаўляць нафту ў Беларусь

3 января 2020
Расія перастала пастаўляць нафту ў Беларусь з 1 студзеня. Гэтую інфармацыю нам пацвердзілі ў Белнафтахіме. Зараз "Нафтан" і Мазырскі НПЗ працягваюць працаваць у штатным рэжыме, яшчэ ёсць запасы. Праўда, загрузка прадпрыемстваў зніжана да мінімальна магчымага ўзроўню. Нагадаем, кантракт на пастаўку расійскай нафты ў нашу краіну пакуль не падпісаны. Бакі не могуць дамовіцца  наконт  цэн, тарыфаў на транзіт, кампенсацыі за падатковы манеўр. Напярэдадні Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне забяспечыць ужо ў найбліжэйшыя дні пастаўку нафты з альтэрнатыўных крыніц, перш за ўсё  чыгуначным транспартам з партоў на Балтыцы. Разглядаюцца і іншыя варыянты.