Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння накіруецца ў Казахстан. Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе ў Алматы. Парадак дня ўключае 11 пытанняў. Кіраўнікі ўрадаў ЕАЭС разгледзяць падыходы да ўдасканалення механізмаў ужывання спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер. А таксама пытанне аб актуалізацыі спісу краін - карыстальнікаў адзінай сістэмы тарыфных прэферэнцый Еўразійскага эканамічнага саюза.













