Раман Галоўчанка наведаў МАЗ падчас першай выязной пааездкі пасля прызначэння

12 июня 2020
Беларускаму аўтапраму важна захоўваць устойлівасць  знешніх  шокаў. Ва ўмовах пандэміі і  зніжэння дзелавой актыўнасці ўрад накіроўвае прадпрыемствы на стабільную працу. Сёння адзін з гігантаў - Мінскі аўтамабільны завод - наведаў прэм'ер-міністр. У Рамана Галоўчанкі  гэта  першая выязная паездка пасля прызначэння. Увага да буйных прамыслоўцаў і галіны  невыпадковая. Прэзідэнт арыентаваў прыкласці максімум  намаганняў: забяспечыць прыбытковую працу і ўстойлівы экспарт. 


Падтрымка рэальнага сектара магчымая пры ўмове ўзаемных абавязацельстваў


Прэм'ер ацаніў мадэльны рад сталічнага вытворцы, эканамічныя вынікі квартала. На нарадзе з топ-менеджарамі абмеркавалі, наколькі эфектыўны сёння завод і якія меры падтрымкі патрэбныя прадпрыемству. Фінансавае плячо дзяржава падставіць, сказаў прэм'ер-міністр, але толькі пры ўмове ўзаемных абавязацельстваў. Падтрымка МАЗа будзе напрамую  ўвязана з выкананнем бізнес-планаў. І ў цяперашніх умовах гэта датычыцца ўсяго рэальнага сектара.

Раман Галоўчанка, Прэм'ер-міністр Беларусі: "Рашэнні будуць прымацца комплексна. Пакуль мы фактычна штодня ва ўрадзе глядзім усе прадпрыемствы,  што можна зараз зрабіць, каб мінімізаваць негатыўны эфект, які бачны па выніках 4-5 месяцаў года. Таму рашэнні будуць прынятыя, у тым ліку па МАЗе. Але, натуральна, яны ўсе будуць увязаны з абавязацельствамі прадпрыемстваў па выкананні ўзятых на сябе паказчыкаў. Калі трэба прадпрыемства падтрымаць, і яно па-ранейшаму гарантуе, што выконвае і будзе выконваць свае абавязацельствы, гэта нармальна. Любы ўласнік аказвае падтрымку свайму актыву ў цяжкай сітуацыі. Тут ніякай надзвычайшчыны няма". 


Кабінет міністраў прапануе вытворцам розныя механізмы дапамогі 


Універсальных інструментаў  падтрымкі не будзе. Кабінет міністраў прапануе вытворцам розныя механізмы дапамогі - у залежнасці ад эканомікі кожнага асобнага завода. Задача  не напампаваць грошамі прадпрыемства, а аказаць кропкавую дапамогу на ўмовах вяртання  рэсурсаў пасля паляпшэння знешняй кан'юнктуры.