Першы этап стварэння агульнага рынку газу ў Еўразійскім эканамічным саюзе павінен быць завершаны да канца года. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе. Фарміраванне агульных энергетычных рынкаў у ЕАЭС, спалучана з забеспячэннем недыскрымінацыйных падыходаў у галіне цэнаўтварэння, тарыфаў, доступу да паслуг натуральных манаполій, - разглядаюцца ў якасці найважнейшай задачы для стварэння сапраўды эканамічнага саюза. Раман Галоўчанка таксама адзначыў, што да канца года краінам ЕАЭС трэба прыкласці намаганні для адпрацоўкі праектаў дакументаў, якія застаюцца. На разгляд міжурадавага савета ЕАЭС вынесена 15 пытанняў.
Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе 4 снежня ў Маскве
Сёння стала вядома, што наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе 4 снежня ў Маскве.













