Раман Галоўчанка: Наша задача - задзейнічаць у поўнай меры той патэнцыял, які ёсць і ў Беларусі

29 марта 2022

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі дапаможа супрацьстаяць санкцыям. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр нашай краіны падчас сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга. Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, калектыўны Захад праводзіць у дачыненні нашых дзяржаў непрыкрытую палітыку эканамічнага задушэння. Ціск можна вытрымаць, узмацняючы кааперацыйныя сувязі. Горад на Няве - адзін з ключавых кірункаў нашых экспартных паставак. Летась мы дасягнулі значных аб'ёмаў тавараабароту, у 2022-м стаіць задача перасягнуць гэтыя лічбы. Напрыклад, продажы беларускага харчавання ў Санкт-Пецярбург можна нарасціць мінімум на траціну. Асаблівая ўвага імпартазамяшчэнню і прамкааперацыі. На сустрэчы пазначылі перспектывы паставак беларускай аўтобуснай і камунальнай тэхнікі, электратранспарту. 

Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі

На парадку і пытанні лагістыкі. Ва ўмовах фактычна транспартнай блакады Беларусь зацікаўлена поўнамаштабна выкарыстаць расійскія порты для перавалкі грузаў. Заўтра гэтыя пытанні прэм'ер-міністр абмяркуе з кіраўніцтвам порта "Бронка".