Беларусь разлічвае выйсці на новы ўзровень кааперацыі з Расіяй. Аб гэтым заявіў Раман Галоўчанка на сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Расіі Юрыем Барысавым. Эканомікі дзвюх краін сінхронна паказваюць аднаўленчы рост пасля крызісу, выкліканага пандэміяй. Гэта добрая падтрымка для нас. Расія - ключавы партнёр у навуковай і прамысловай сферах. На сустрэчы абмеркавалі шэраг сумесных ініцыятыў. Пазіцыя Беларусі - у найбліжэйшы час прыняць рашэнне аб фінансаванні агульнага праекта па стварэнні апарата дыстанцыйнага зандавання Зямлі, звярнуць увагу на сумесныя распрацоўкі ў радыёэлектроннай прамысловасці. Для развіцця адносін важна стварыць роўныя канкурэнтныя ўмовы. Здыманне бар'ераў дазволіць наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва прадпрыемстваў дзвюх краін, адзначана на сустрэчы.













