Беларусь прыме меры ў адказ, калі Літва спыніць транзіт беларускіх угнаенняў. Аб гэтым заявіў сёння наш прэм'ер-міністр. Раман Галоўчанка падкрэсліў, што такія дзеянні Літвы - парушэнне ўсіх міжнародных абавязацельстваў. Беларускі экспарт у гэтую краіну каля мільярда долараў, і ў асноўным гэта сыравіна і матэрыялы, якія купляюць літоўскія кампаніі для наступнай перапрацоўкі. Гэта датычыцца дрэваапрацоўкі, палімераў. І калі Беларусь спыніць пастаўкі гэтых тавараў і сыдзе на іншыя рынкі, літоўскаму ўраду трэба будзе вырашаць гэтыя праблемы.
Ужо сёння бачна, што Літва нанесла сабе шкоду палітычнай адмовай ад куплі беларускай электраэнергіі, якая абышлася б ёй як мінімум у два разы больш танна.
Раман Галоўчанка: Беларусь прыме меры ў адказ, калі Літва спыніць транзіт угнаенняў
22 декабря 2021













