Раландас Паксас: Працэс будаўніцтва БелАЭС павінен быць максімальна празрыстым

2 мая 2019

Працэс будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі павінен быць максімальна празрыстым. Такое меркаванне сёння выказаў дэпутат Еўрапейскага парламента, экс-прэзідэнт Літвы  Раландас Паксас  падчас сустрэчы з міністрам энергетыкі Віктарам Каранкевічам. На БелАЭС праведзены шэраг стрэс-тэстаў і партнёрская праверка станцыі. Беларусь актыўна ўзаемадзейнічае з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі і Сусветнай асацыяцыяй арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя станцыі. Але для таго, каб пераламіць недавер літоўскага боку, палітык лічыць неабходным  стварэнне міжнароднай экспертнай групы  для пастаяннага маніторынгу БелАЭС. Акрамя таго, Раландас Паксас падкрэсліў неабходнасць наладжвання добрасуседскіх адносін паміж Беларуссю і Літвой: палітычных, эканамічных і культурных.