Рыга зацікаўленая ў беларускай сельгастэхніцы

19 апреля 2016

Як заявіў на сустрэчы ў Мінсельгасхарчы міністр земляробства Латвіі, размова ідзе пра пастаўку трактароў МТЗ. Летась узаемны тавараабарот сельгаспрадукцыі дзвюх краін склаў крыху менш за 7 мільёнаў долараў. Гэтай лічбай незадаволеныя абодва бакі.

Абмеркавалі на сустрэчы і доўгатэрміновыя планы на наступныя 5 гадоў. Бакі падкрэслілі, што чакаюць рэалізацыі праектаў.