Вынікі праверак дызельнага паліва на запраўках краіны агучыў Дзяржстандарт

16 февраля 2016

Інспекцыя праманіторыла 29 АЗС і ўзяла аналіз у 60-ці ўзораў. У асноўным якасць гаручага адпавядае патрабаванням тэхрэгламента Мытнага саюза. Парушэнні выяўлены ў чатырох прадпрыемстваў, якія не ўваходзяць у склад Белнафтахіма. На дзвюх станцыях - у Магілёве і Полацку - замест зімовага паліва рэалізоўвалася міжсезоннае. А на дзвюх іншых АЗС у Гомелі і Гомельскай вобласці былі няправільна пазначаны кліматычныя ўмовы прымянення дызеля. Пратаколы аб адміністрацыйных парушэннях накіраваныя ў суды, акрамя таго, выдадзены рэкамендацыі аб ухіленні парушэнняў.

Сяргей Іўлеў, намстаршыні Дзяржкамітэта па стандартызацыі Беларусі: "Гэтая арганізацыйная дзейнасць некаторых кампаній яна і выявілася. Паслужыла таму, што некаторыя выпадкі можна аднесці менавіта тое, што запраўляліся палівам не той маркі, але сама марка адпавядала ўсім патрабаванням, якія прад'яўляюцца да дадзенага віду паліва".

Нагадаем, што праверкі былі ініцыяваныя Белнафтахімам з-за скарг грамадзян у канон вялікіх маразоў на неналежную якасць паліва на АЗС, якія не ўваходзяць у склад канцэрна.