Рэзкага росту цэн у Беларусі не прадбачыцца

21 января 2016

Міністэрства гандлю для гэтага відавочных прычын не бачыць: рынак насычаны таварамі, дэфіцыту няма, створана канкурэнтнае асяроддзе. Ведамства рэгулярна праводзіць маніторынг і дае рэкамендацыі гандлёвым аб'ектам: так, у святочныя дні былі зніжаныя надбаўкі. Нягледзячы на скарачэнне пераліку сацыяльна значных тавараў у пачатку года магчымасць рэгулявання цэнаў на 90 дзён у Мінгандлю захавалася, аднак пакуль такой неабходнасці не было. Цэннікі на змяненні не адрэагавалі. Сітуацыю на спажывецкім рынку нашай краіны стабілізуе ў тым ліку і развіццё гандлёвых сетак.

Павел Філіпаў, начальнік упраўлення Міністэрства гандлю Беларусі: "Зыходзячы з інфармацыі, якая складаецца на рынку, павышэнне цэн не будзе ўспрынятае пакупніком. Канкурэнцыя зараз вельмі моцна ідзе па цэнавым фактары, калі гандлёвыя сеткі актыўна працуюць па правядзенні стымулюючых мерапрыемстваў, накіраваных на тое, каб прыцягнуць пакупніка больш нізкімі цэнамі для спажыўца. Зараз гэта вельмі важны аспект".

Пасля навагодніх святаў павялічылася і запаўняльнасць гандлёвых аб'ектаў. Напрыклад, у сталіцы больш чым 65 працэнтаў гандлёвых месцаў аднавілі работу. У Магілёўскай вобласці - больш чы 45 працэнтаў. Зараз працягваецца дыялог з малым бізнесам па найбольш хваравітых пытаннях. Так, ва ўрад накіруюць праект дакумента, які дазволіць некалькім прадпрымальнікам працаваць на адным плацежным тэрмінале.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя