Рэзкія перапады тэмператур паўплывалі на графік аграрыяў

8 июня 2020
Напрыклад, у Старадарожскім раёне пересейваюць палі, пацярпелыя ад вясенніх начных замаразкаў. Гэты ўчастак, напрыклад, адводзіўся пад трыцікале, хутка  вырасце аднагадовы райграс. Наступствы анамальнага надвор'я  і на суседнім полі. У канцы красавіка тут высадзілі кукурузу,  але мінусавыя тэмпературы паставілі на паўзу яе развіццё. Зараз рост культуры  актывізаваўся.

У гаспадарцы ідзе і нарыхтоўка зялёных кармоў. Ураджайнасць - каля 150 цэнтнераў з гектара. Завяршыць першы ўкос плануецца праз некалькі дзён.