Рэзідэнты кітайска-беларускага парка "Вялікі камень" пачнуць праектаваць свае вытворчыя прадпрыемствы

12 февраля 2015

Сёлета рэзідэнты кітайска-беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень” пачнуць праектаваць свае вытворчыя прадпрыемствы. Наконт гэтага ў эксклюзіўным інтэрв’ю нашаму каналу паведаміў кіраўнік індустрыяльнага парка Андрэй Галь. Праз месяц на пляцоўцы пад Смалявічамі пачнуць узводзіць неабходную інфраструктуру. Стапрацэнтная гатоўнасць камунікацый будзе праз год. Ужо сёння заключаныя дагаворы аб намерах будаўніцтва высокатэхналагічных прадпрыемстваў з 30-цю вядомымі ў свеце кампаніямі.

Індустрыяльны парк раскрые патэнцыял Беларусі як сувязнага звяна паміж краінамі СНД і Еўропай. А таксама дасць магчымасць бяспошліннага ўваходу на рынак краін Еўразійскага эканамічнага саюза, а гэта амаль 200 мільёнаў чалавек.