Рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings падкрэслівае бездакорную крэдытную рэпутацыю Беларусі

19 мая 2016

Пра гэта сёння заявіла дырэктар аналітычнай групы па рэйтынгах еўрапейскіх краін з эканомікай, якая развіваецца, Кармен Алтэркірх. ВУП краіны на душу насельніцтва перавышае сярэдні ўзровень у супастаўных краін на 40 працэнтаў. У справаздачы таксама адзначаецца, што ў Беларусі больш высокія паказчыкі адкрытасці гандлю, унутраных зберажэнняў і інвестыцый, чым у краін з падобнай эканомікай. У сваю чаргу мы плануем стварыць і сваё рэйтынгавае нацыянальнае агенцтва і разлічваем на дапамогу міжнародных экспертаў у гэтым пытанні.