Рэспубліканскі дзелавы форум сабраў больш як 400 удзельнікаў

20 марта 2019

Аснова эканамічнай бяспекі краіны - у тым ліку і партнёрства вялікага і малога бізнесу. Гэта адзін з вектараў развіцця нацыянальнага прадпрымальніцтва. Дзелавы форум сабраў сёння больш як 400 удзельнікаў, каб разам знайсці рашэнні для працы дзелавых колаў і ўлады. Трэба сказаць, такая форма ўжо даказала сваю эфектыўнасць і на ўзроўні заканадаўчых ініцыятыў. На яе карысць гавораць і самыя свежыя дадзеныя. Сёлета індэкс дзелавога аптымізму ў краіне мае самую высокую пазіцыю - за апошнія 6 гадоў.

Якія яшчэ тэмы прагучалі сёння - раскажа наш карэспандэнт Ксенія Лебедзева. Скразной тэмай Рэспубліканскага дзелавога форуму стаў курс на IТ-дзяржаву. Аб гэтым гаварыў дэпутацкі корпус, анансуючы адмену абавязковай пісьмовай дамовы і замацаванне ў правах электроннай, што, у тым ліку, дазволіць павысіць пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах па рэгістрацыі бізнесу. Прадпрымальнікі ў сваю чаргу агучылі ініцыятывы па ўцягванні насельніцтва ў працу ў сектары IТ. Эксперты перакананыя: стаўку варта рабіць на навучанне. У перспектыве ў галіну можна залучыць да 2 з паловай мільёнаў чалавек, а гэта амаль палова эканамічна актыўнага насельніцтва рэспублікі. Такі план дазволіць павялічыць ВУП краіны ў 4 разы і ў 5 - бюджэт падатковымі паступленнямі.

Адзначае развіццё заканадаўчай базы і кадравы патэнцыял у сферы перадавых тэхналогій прадстаўнік цэнтра міжнароднага прыватнага прадпрымальніцтва амерыканец Эрык Хонтз. Разгледзелі "дарожную карту" развіцця беларускага прадпрымальніцтва на найбліжэйшы год - нацыянальную платформу бізнесу, каб максімальна залучыць у абмеркаванне праблем прадпрымальніцкай супольнасці і прадстаўнікоў улады. І гэта працуе.

Дзяржпадтрымка на конкурснай аснове - незалежна ад формы ўласнасці. За невыкананне ўмоў - пазбаўляць прывілеяў. Адна з яркіх прапаноў прадпрымальніцкай супольнасці, якая напоўніць нацыянальную платформу бізнесу Беларусі на год. Сёння праект платформы разгледжаны на форуме. Ужо ўнесена 120 ініцыятыў. Сярод самых абмеркаваных - рэформа айчыннага страхавога рынку і адмена ліцэнзій на аўдыт і юрыдычныя паслугі.

Навум Кац, кіраўнік кансалтынгавай кампаніі: "Шмат гавораць аб дзяржаўнай і прыватнай уласнасці. Я лічу, што няма розніцы. На 90% нас жыццё штурхае на тое, што трэба перабудаваць сістэму кіравання ўнутры. Каб прыйшлі новыя менеджары, якія могуць выкарыстаць інструменты і будуць жадаць зарабляць і для сябе, і для ўладальніка".

Калі жаданне ёсць, але няма сродкаў для старту. Адна з абмеркаваных тэм - танныя крэдыты і новыя фінансавыя прылады, якія дазволяць прадпрымальніку аператыўна і якасна стартаваць і развівацца.

Праца над "дарожнай картай" беларускага бізнесу на бягучы год працягнецца. Дакумент размешчаны ў інтэрнэце, і яго можа дапоўніць кожны ахвочы да 10 красавіка. Да 24 сакавіка працягнецца і Тыдзень прадпрымальніцтва. Мерапрыемствы пройдуць больш чым у 140 рэгіёнах краіны.