Рэспубліканскі дзелавы форум - ключавая падзея Беларускага тыдня прадпрымальніцтва

20 марта 2019

Дзяржпадтрымка на конкурснай аснове - незалежна ад формы ўласнасці, а за невыкананне ўмоў - пазбаўленне прывілеяў. Гэта адна з прапаноў прадпрымальніцкай супольнасці, якія папоўняць Нацыянальную платформу бізнесу Беларусі на 2019 год. Сёння праект платформы разгледзелі на Рэспубліканскім дзелавым форуме - ключавой падзеі Беларускага тыдня прадпрымальніцтва. Ужо ўнесена 120 ініцыятыў. Сярод самых абмяркоўваемых - рэформа айчыннага страхавога рынку і адмена ліцэнзій - на аўдыт і юрыдычныя паслугі.

Работа над дарожнай картай беларускага бізнесу на гэты год працягнецца. Дакумент размешчаны ў Інтэрнэце, і яго можа дапоўніць любы ахвотнік да 10 красавіка.