Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту па выніках года складзе 3 мільярды рублёў. Гэта менш, чым планавалася і ўсё дзякуючы ажыўленню эканомікі, а значыць, паступленню дадатковых даходаў. Пра гэта сёння распавёў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў. Усе сацыяльныя абавязацельствы выконваюцца ў поўным аб'ёме. Дзяржава нясе і дадатковыя выдаткі, напрыклад, на падтрымку сістэмы аховы здароўя ў сувязі з COVID-19.
Што датычыцца дзяржаўнага доўгу, усе плацяжы ўнутраным і знешнім крэдыторам выкананы своечасова.













