Рэгуляванне рынку Форэкс ужо ў наступным годзе дасць вынікі

11 июня 2015

Пра гэта заявіў начальнік упраўлення рэгулявання небанкаўскіх аперацый Нацбанка Дзмітрый Набздораў. На сёння паслугамі форэкс-кампаній карыстаюцца каля 20 000 беларусаў. Зараз кліентам гэтых арганізацый з заробкаў на курсах валют не трэба будзе плаціць падаткі на працягу трох гадоў. Калі ж грамадзянін захоча ўкласці свае грошы ў замежную форэкс-кампанію, то са сваіх прыбыткаў яму прыйдзецца выплаціць падатак памерам 13%.

Паводле слоў прадстаўнікоў Нацбанка, дакумент дакладна адпавядае еўрастандарту. У ім улічылі ўсе падыходы, замацаваныя ў дырэктыве ЕС ад 2004 года.