Рэалізацыя сумесных праектаў са "Штадлер" сур'ёзна павышае імідж Беларусі

21 марта 2019

Работу  завода ў Фаніпалі  Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка  абмеркаваў сёння з уладальнікам швейцарскай кампаніі.

Рэалізаваны пад Мінскам інвестпраект Кіраўнік дзяржавы назваў паспяховым і падзякаваў Петэру  Шпулеру за тое, што адзін з заводаў канцэрна па выпуску высокатэхналагічнай прадукцыі  размясціўся менавіта ў нашай краіне. "У Беларусі стварылі сапраўды саліднае  прадпрыемства", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Дарэчы, "Штадлер Мінск" - самы сучасны завод швейцарскай сеткі кампаній, у якой 20 падраздзяленняў па ўсім свеце. За некалькі гадоў у беларускае прадпрыемства  інвесціравалі  каля 90 млн еўра. Сёння на сустрэчы ў Палацы Незалежнасці абмеркавалі і новыя цягнікі для мінскага метро. 

Прадукцыя з канвеера ў Фаніпалі  пастаўляецца не толькі на рынак ЕАЭС, як першапачаткова планавалася. Паводле слоў Петэра Шпулера, збіраюць цягнікі для Нарвегіі, двухпавярховыя саставы для  Венгрыі і Славеніі. Тут жа выпускаюць трамваі  для Балівіі. Плануецца, што сёлета з канвеера ў Фаніпалі  сыдуць каля 350-ці вагонаў.  Гэта амаль двухразовы рост за год.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя