Развіваецца супрацоўніцтва з Таджыкістанам

9 августа 2014
Нарошчваць тавараабарот і развіваць супрацоўніцтва, у тым ліку і рэгіянальнае. Такія задачы пазначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Таджыкістана ў Беларусі. Ён сустрэўся з кіраўніцтвам адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны Гомель-Ратон. У першым паўгоддзі гэтага года тавараабарот Таджыкістана з Беларуссю склаў больш за 20 мільёнаў долараў. З Гомельскай вобласцю - 1,5 мільёна. Мы імпартуем баваўнянае валакно. Аснову экспарту Гомельшчыны складаюць сельгастэхніка, мэбля, шпалеры, мыла і кандытарскія вырабы. Таджыкскі дыпламат прапанаваў да ўжо існуючых пагадненняў паміж краінамі дадаць рэгіянальныя паміж абласцямі, а таксама паміж асобнымі суб'ектамі гаспадарання.

Таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Таджыкістана пабываў у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі. Тут прайшлі навучанне 33 студэнты гэтай краіны. З іх 4 выпускнікі атрымалі дыплом спецыяліста, а 29 - дыплом магістра навук. Зараз ва ўніверсітэце навучаюцца 15 студэнтаў з Таджыкістана.