Развіццё зялёнай эканомікі абмяркоўвае бізнес Беларусі і Італіі

8 октября 2019

Тавараабарот Беларусі і Італіі ўжо перавысіў паказчык за мінулы год і склаў больш як 800 мільёнаў еўра. Так, бакі блізкія да дасягнення планкі ў мільярд. Пра гэта стала вядома сёння на двухбаковым форуме па развіцці зялёнай эканомікі. Сумесныя экалагічныя праекты дапамогуць нам выраўнаваць гандлёвы баланс - зараз мы купляем больш, чым прадаём. Патэнцыял таксама ў будаўніцтве і дрэваапрацоўцы.

Беларуска-італьянская бізнес-сустрэча праходзіць напярэдадні  адкрыцця Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму. Свае распрацоўкі пакажуць больш за 600 кампаній з 16 краін.