Развіццё дыялогу з Еўрасаюзам і новыя праекты афіцыйнага Мінска са Стакгольмам і Хельсінкі

25 ноября 2019

Прэзідэнт сустрэўся з кіраўнікамі МЗС Фінляндыі і Швецыі 

Прэзідэнт Беларусі сёння правёў сустрэчу адразу з двума міністрамі замежных спраў - Фінляндыі і Швецыі. Падчас зносін Аляксандр Лукашэнка заявіў: наша краіна зацікаўлена ў наладжванні ўзаемапаважлівых і добрасуседскіх адносін з Еўрапейскім саюзам у цэлым. І ў прыватнасці з дзяржавамі, якія прадстаўляюць госці. Пазітыўна ўспрымаецца тое, што візіт праходзіць  зараз – пасля правядзення  ў Беларусі парламенцкіх выбараў. Што да сітуацыі ў рэгіёне і свеце, то само жыццё ў цяперашняй сітуацыі  падштурхоўвае да больш цеснага, а галоўнае  ўзаемавыгаднага партнёрства.


У Беларусі вельмі шмат агульнага з дзяржавамі Паўночнай Еўропы

Краіны звязвае працяглая гісторыя гандлёвых адносін і кантактаў у розных сферах. Аляксандр Лукашэнка запрасіў шведскія і фінскія кампаніі  больш актыўна брацца за сумесныя праекты ў  такіх сферах,  як транспарт, лагістыка, аднаўляльная энергетыка, энергаэфектыўнасць, дрэваапрацоўка. 
Беларусь будуе атамную станцыю ў Астраўцы, Хельсінкі сваю  Ханхіківі-1. І мы гатовы  пераняць  фінскі вопыт па гарантаванні бяспекі, тым больш што станцыя ўзводзіцца па аналагічным праекце і тым жа расійскім падрадчыкам. 
Ну, а першы візіт кіраўніка шведскага знешнепалітычнага ведамства  гаворыць аб новай старонцы ў адносінах дзяржаў. 


Швецыя ў дзясятцы краін - імпарцёраў беларускай мэблі.

Сусветна вядомая кампанія "Ікея" прытрымліваецца выразнай стратэгіі развіцця бізнесу ў нашай краіне і нарошчвання закупак.
Супрацоўніцтва Scania і БелАЗа  па пастаўках рухавікоў  дапамагае беларускай тэхніцы выходзіць на рынак Еўрасаюза.
Гэта прыклады партнёрства, якое спрыяе мадэрнізацыі эканомікі, замацаванню на новых рынках і выгаднае бізнесу. Але разлічваюць, што цяперашні візіт  надасць імпульс развіццю адносін Беларусі з усёй Паўночнай Еўропай.