Развіццё прыватнага сектара і рэфармаванне адносін уласнасці

7 августа 2014
Адным з сістэмных пытанняў, якія неабходна вырашыць ураду Беларусі, з'яўляецца развіццё прыватнага сектара і рэфармаванне адносін уласнасці. На гэта звярнуў увагу прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе ўрад падвёў эканамічныя вынікі працы ў першым паўгоддзі. Прэм'ер-міністр канстатаваў паскарэнне росту беларускай эканомікі. А таксама прапанаваў зрабіць акцэнт на эканамічнай мадэрнізацыі

Сёння на долю малога і сярэдняга бізнесу прыпадае ўжо 23% ВУП. Дарэчы, за 6 месяцаў гэтага года эканоміка прырасла на 3200 прыватных прадпрыемстваў, у тым ліку на 370 - у прамысловасці. Лепш за іншых выглядаюць Магілёўская, Віцебская і Мінская вобласці - тут створана больш як 3 тысячы новых працоўных месцаў. Аднак трэба яшчэ больш, паколькі ў гэтым і складаецца новая эканоміка.