Развіццё беларускага экспарту стане ключавым эканамічным прыярытэтам у 2016 годзе

9 декабря 2015

Аб гэтым гаварылі сёння ў беларускім Міністэрстве замежных спраў на сустрэчы з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса і гандлёвымі прадстаўнікамі, акрэдытаванымі ў нашай краіне. У будучым годзе Беларусь плануе пашыраць прысутнасць на традыцыйных рынках, а таксама асвойваць новыя кірункі збыту прадукцыі. Перспектыўнымі рэгіёнамі названыя афрыканскі, краіны Лацінскай Амерыкі і Паўднёваўсходняй Азіі. Для рэалізацыі гэтых планаў зараз пашыраецца ўзаемадзеянне з акрэдытаванымі ў Беларусі дыпламатамі.

Уладзімір Улаховіч, намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: "Прадаўжаецца актыўная праца ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. Сёння, вы ведаеце, праходзіць вялікі візіт у В'етнам. Мы будзем прадаўжаць асвойваць гэты рэгіён, ужо абапіраючыся на наша ўзаемадзеянне з В'етнамам. Наперадзе ў нас Камбоджа, Лаос, Малайзія і іншыя краіны гэтага рэгіёна. Афрыканскі кантынент. Акрамя таго, мы чакаем, што ў наступным годзе будзе вялікі візіт у Лацінскую Амерыку. Сярод нашых партнёраў гэта Нікарагуа, Эквадор, дзе ідзе таксама актыўная прапрацоўка. Наш традыцыйны партнёр - Венесуэла. Я думаю, што і там мы па-ранейшаму будзем захоўваць сваю прысутнасць".

Сёння таксама адзначылі прыкметныя пазітыўныя змены ў гандлі з еўрапейскім рэгіёнам. У прыватнасці, ажывіліся гандлёвыя адносіны Беларусі і такіх краін, як Іспанія і Францыя. Гэтаму спрыяў у тым ліку перагляд эканамічнай палітыкі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі.